Беларускамоўны зварот у дзяржаўную арганізацыю не павінен заканчвацца адказам на іншай мове. Гэта пацвердзіла пракуратура пасля скаргі праваабаронцы Ігара Случака на Бялыніцкі філіял Аўтапарка №7 «Магілёўаблаўтатранса».
Чытайце таксама: У грамадскім транспарце Чэрыкава і Дрыбіна няма беларускай мовы. Улады не бачаць у гэтым праблемы
Случак звярнуўся ў арганізацыю па-беларуску, але атрымаў адказ на іншай мове. Акрамя гэтага, у дакуменце не было інфармацыі пра тое, як яго можна абскардзіць.

Пракуратура праверыла скаргу і прызнала, што парушэнні сапраўды былі. Дырэктару філіяла вынеслі прадпісанне, пасля чаго Случаку адправілі выпраўлены адказ — ужо па-беларуску.
Пытанне мовы ў такіх выпадках мае не толькі фармальны характар. Беларуская і руская маюць у Беларусі статус дзяржаўных моў, а пры працы са зваротамі грамадзян дзейнічаюць асобныя патрабаванні да іх разгляду і адказаў.
У Бабруйску – падобны выпадак
Паводле Ігара Случака, аналагічная сітуацыя ўзнікла і ў Бабруйскім філіяле «Тралейбусны парк №2» той жа арганізацыі.
Там таксама, паводле яго інфармацыі, беларускамоўны зварот не атрымаў адказу на мове, на якой быў напісаны. Случак звярнуўся ў пракуратуру, але вынікаў праверкі пакуль няма — скарга яшчэ разглядаецца.

Калі парушэнне ў Бабруйску таксама пацвердзяць, гэта будуць два падобныя выпадкі, звязаныя з прадпрыемствамі «Магілёўаблаўтатранса». Пакуль афіцыйна прызналі парушэнне толькі ў Бялынічах.
Чытайце таксама: Праўладны блогер заявіў, што дыскрымінацыі беларускай мовы няма — у TikTok яму запярэчылі
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: