Вазы з дэкаратыўнымі дрэвамі і кветкамі, якія ўпрыгожвалі вуліцы Белаазёрска, нечакана зніклі. Мясцовыя жыхары занепакоіліся: куды падзеліся вялікія вазы з хрызантэмамі, верасам і геранню, што яшчэ нядаўна стаялі ўздоўж цэнтральных вуліц, каля аўтобусных прыпынкаў і гарадскога парку. Некаторыя нават заўважылі, як работнікі ЖКГ выкопваюць кветкі, што толькі ўзмацніла падазрэнні.
Чытайце таксама: «Лес — нашае багацце?»: былога гендырэктара лесгаса будуць судзіць за хабары
Пасля скаргаў гараджан у «Бярозаўскім ЖКГ» патлумачылі, што нічога дзіўнага не адбылося. Паводле іх слоў, усе дэкаратыўныя вазы і расліны былі закуплены для добраўпарадкавання Белаазёрска і Бярозы, але перад святам абласных «Дажынак-2025», якія сёлета прымаў Белаазёрск, усе кампазіцыі сабралі ў гэтым горадзе, каб стварыць святочнае аздабленне.

Пасля заканчэння свята частку ваз з кветкамі вярнулі ў Бярозу, а іншыя кампазіцыі — пакінулі ў Белаазёрску. Што да выкапвання кветак, у ЖКГ гэта патлумачылі планавымі восеньскімі працамі па азеляненню тэрыторый. Маўляў, аднагадовыя расліны, як хрызантэмы і герань, восенню здымаюць, каб сабраць расаду і нарыхтаваць насенне для новага сезону.
Аднак такое тлумачэнне не адказвае на галоўнае пытанне — чаму клумбы і вазы не вярнуліся на свае месцы. Жыхары адзначаюць, што пасля свята горад выглядае значна бяднейшым: пустыя месцы, дзе раней былі кветкі, і зніклыя дэкаратыўныя вазы пакідаюць уражанне занядбанасці. І хоць у ЖКГ сцвярджаюць, што гэта «часовая мера», пытанняў пасля іх адказаў стала яшчэ больш.
Як жыхары горада адрэагавалі на навіну?
Многіх жыхароў Белаазёрску рассмяшыў такі адказ ад камунальшчыкаў, што вынікае з рэакцый пад публікацыяй навіны ў мясцовым медыя.

У іншых рэгіянальных каналах людзі таксама пакінулі свае каментары на гэты конт.
- «Я не здзіўлюся, калі і ліставыя з хвойными дрэвамі з плошчы таксама пачнуць дзяліць паміж двума гарадамі — і лаўкі з урнамі павывозяць. Раён жа адзін, а гарады — два».
• «Думаю, можна і ліхтары ўсе ад праспекта ў бок Глінскага ў Бярозу аддаць — яны ж усё роўна рэдка ўключаюцца».
• «Нам не ўпершыню “даношваць” тое, што засталося пасля Бярозы. Падрамантуюць крыху — і да нас усё вязуць».
• «Нарэшце людзі перасталі маўчаць. Можа, гэта неяк дапаможа. Прынамсі, вельмі на гэта спадзяюся. А то ў пабліках пра такое маўчаць, пішуць толькі добрае, а я лічу, што людзі павінны ведаць усё, што адбываецца».
Чытайце таксама: Пад Кіраўскам пасадзілі расійскія дубкі: «як сімвал жыцця і надзеі»
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: