Абвал сцяны паўночнай сакрыстыі былога езуіцкага касцёла ў Бабруйску адбыўся яшчэ ў сярэдзіне траўня 2025 года.
Чытайце таксама: На Брэстчыне маглі заасфальтаваць унікальную трылінку, якая захавалася з 1930-х гадоў
Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Спадчына», удакладняючы храналогію разбурэнняў пасля паведамленняў мясцовых жыхароў. Нягледзячы на тое, што з моманту абвалу мінуў ужо год, прыкмет супрацьаварыйных або рэстаўрацыйных работ на тэрыторыі помніка так і не з’явілася. А цяпер, як вынікае з апошніх фатаздымкаў, у будынку іезуіцкага касцёла абваліўся і сам дах.

Менавіта пасля абвалу мясцовыя жыхары звярнуліся ў Бабруйскі гарвыканкам з просьбай прыняць меры для захавання гістарычнага аб’екта.
Улады хацелі перадаць помнік інвестару
Як вынікае з афіцыйнага адказу гарвыканкама ад 27 траўня 2025 года, яшчэ ў 2024 годзе адна з юрыдычных асоб звярнулася па пытанні атрымання будынка ва ўласнасць. У дакументах помнік названы савецкай назвай — «Гаўптвахта».
На момант адказу ўлады паведамлялі, што рыхтуюць дакументы для бязвыплатнай перадачы будынка прыватнаму інвестару.

Асноўнай умовай называлася правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ у тэрмін не больш за тры гады.
Пры гэтым мясцовыя жыхары звяртаюць увагу на парадаксальную сітуацыю: пакуль будынак знаходзіцца ва ўласнасці гарвыканкама, ніякіх тэрмінаў па яго захаванні ці рамонце для саміх уладаў не існуе.
За мінулы год сітуацыя не змянілася — рэстаўрацыя так і не пачалася.
Будынак перажыў войны, але не дажыў да рамонту
Былы езуіцкі касцёл быў узведзены ў 1745–1747 гадах і лічыўся адным з найлепшых прыкладаў віленскага барока на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
За сваю гісторыю будынак неаднаразова мяняў прызначэнне:
- у часы Рэчы Паспалітай тут дзейнічалі бібліятэка, школа і тэатр;
- пасля далучэння да Расійскай імперыі касцёл перабудавалі пад вайсковы склад, знёсшы дзве вежы;
- пасля пажару 1885 года будынак страціў значную частку свайго барочнага выгляду;
- з канца XIX стагоддзя ён выкарыстоўваўся як ваенная гаўптвахта.
Цяпер, адзначаюць у мясцовым медыя bobr.by, разбурэнні ўжо сталі незваротнымі. Разам з тым дзякуючы архіўным чарцяжам 1800 года і рэканструкцыі архітэктара Аляксандра Невара сёння можна ўбачыць, якім гэты храм быў у часы свайго росквіту.

Бабруйчане: «Можна было зрабіць турыстычную жамчужыну»
У каментарыях мясцовыя жыхары з жалем адрэагавалі на чарговае разбурэнне гістарычнай спадчыны.
Некаторыя лічаць, што будынак яшчэ можна было выратаваць і зрабіць цэнтрам турыстычнага жыцця горада:
- «Можна было б аднавіць, зрабіць гістарычную плошчу, адкрыць майстэрні народнай творчасці, кавярні і звязаць усё гэта з Бабруйскай крэпасцю».
Іншыя адзначаюць, што горад губляе сваю гісторыю:
- «Вельмі шкада, што ў нас не цэніцца такая прыгажосць. Можна было зрабіць цудоўнае турыстычнае месца».
Частка карыстальнікаў сумняваецца, што будынак увогуле будуць ратаваць:
- «Яшчэ крыху пачакаюць, пакуль канчаткова стане аварыйным, і проста знясуць. Так танней».
- «Гэта самае каштоўнае і самае старое будынак горада».
- «Не берагуць у нас старадаўнія будынкі».
Чытайце таксама: У Пінскім раёне знішчылі савецкую мазаіку на транспартным прыпынку
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: