«Антырэйтынг» па крадзяжы дызельнага паліва склалі на падставе адкрытых звестак з суседніх раёнаў Віцебшчыны і Магілёўшчыны, дзе апошнім часам пачасціліся выпадкі такіх злачынстваў. Журналісты BGmedia сабралі інфармацыю з розных крыніц.
Чытайце таксама: У Бярозаўскім раёне злодзеі кралі свіней на працягу года. Пракуратура патлумачыла, у чым праблема
Згодна з падлікамі, толькі за 2025 год у Шклоўскім раёне было выкрадзена не менш як 2 530 літраў дызельнага паліва. Пры гэтым гаворка ідзе выключна пра выпадкі, якія трапілі ў адкрыты доступ. Аб гэтым паведамляе незалежнае аршанскае выданне Orsha.eu.
Сярод найбуйнейшых крадзяжоў — 1 260, 800, 540 і 370 літраў паліва. Амаль не адстае ад шклоўцаў і Горацкі раён, дзе ў адным з выпадкаў знікла 370 літраў дызеля.
Як паведамляе мясцовае тэлебачанне, тэндэнцый да змяншэння такіх выпадкаў няма. Наадварот, колькасць распачатых крымінальных спраў толькі расце, заўважыла Магілёў.media.
Адна з апошніх крымінальных справаў была разгледжана нядаўна на выязным судовым пасяджэнні ў Шклове. 48-гадовы трактарыст мясцовай сельгасарганізацыі на працягу месяца «эканоміў» паліва — з 1 лютага па 11 сакавіка ён прыпісаў сабе 370 літраў дызеля, якія пасля выкарыстоўваў для асабістага аўто. Суд прызнаў яго вінаватым у прысваенні дзяржаўнай маёмасці і прысудзіў два гады «хатняй хіміі» і штраф у 50 базавых велічынь.
Праблема з крадзяжамі паліва ў беларускай сельскай гаспадарцы ўжо даўно стала сістэмнай. У многіх гаспадарках дагэтуль адсутнічае належны кантроль за выкарыстаннем рэсурсаў, а факты парушэнняў выяўляюцца пасля таго, як паліва даўно «згарэла» ў чужых баках.
Трэба адзначыць, што Шклоўскі раён мае даўнія і многаўзроўневыя традыцыі і вопыт крадзежоў: ад простых механізатараў — да самай вярхушкі кіраўнічай вертыкалі, дзе яны вымяраюцца не літрамі саляркі, а мільёнамі, а то і мільярдамі доллараў.
Чытайце таксама: «Як на гэта жыць?»: супрацоўнік «Рэчыцадрэв» атрымаў заробак у 546 рублёў
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: