Школьная столовая, школа, еда

Што кажуць «рэгіёнкі» і бацькі дзяцей пра школьнае харчаванне?

02.11.2025 06:13 Ілюстратыўнае фота. Источник фото

Рэгіянальныя прапагандыстскія выданні сцвярджаюць, што школьныя абеды сталі лепшымі пасля дзяржаўных праверак. Але скаргі бацькоў паказваюць іншую карціну.
Читайте BGmedia в:

З 1 кастрычніка ў Беларусі паднялі кошт харчавання ў школах і дашкольных установах прыкладна на 5%. Улады запэўніваюць, што гэта дазволіць купляць больш якасныя прадукты.

Чытайце таксама: «Директора будут дегустаторами»: что происходит со школьным питанием и почему Лукашенко снова недоволен

Пасля крытыкі міністра адукацыі Андрэя Іванца была прадстаўлена новая ініцыятыва: цяпер дырэктары школ будуць абавязаны штодня дэгуставаць усе стравы, прыгатаваныя ў сталовых. Мэта — «узмацніць асабістую адказнасць» і «пазбегнуць фармальнага падыходу».

Іншымі словамі, калі боршч халодны — вінаваты дырэктар. Міністр запэўнівае, што гэта гарантуе якасць і сумленнасць на кухні. У школах жа ўжо жартуюць: «Цяпер дырэктар будзе працаваць па сумяшчальніцтве дэгустатарам і дыетолагам».

Праверкі і парушэнні

Камітэт дзяржкантролю нечакана праверыў школьныя сталовыя і зафіксаваў шмат парушэнняў.

Так, у адной са школ Магілёва кухары пры падрыхтоўцы курыных біточкаў «зэканомілі» 3,5 кілаграма мяса. У Салігорску рэвізоры знайшлі схаваныя мяшкі з мукой, цукрам і нават 12 літраў соку. У шэрагу школ прадукты захоўваліся з пратэрмінаваным тэрмінам прыдатнасці, а на кухнях ляжалі горы недаедзенай ежы. Паводле дадзеных праверак, у некаторых установах да 40% страў проста выкідваецца. У справаздачы адзначаецца, што частку парушэнняў ліквідавалі адразу падчас праверак, але кантроль працягнецца.

Што кажуць бацькі школьнікаў

Беларускія бацькі бачаць зусім іншую карціну. У Threads адна з маці расказала, што пасля «праверак» у школе, у якой вучыцца яе дачка, абяцалі прыгатаваць смачныя стравы і папрасілі дзяцей усё з’есці. Але на справе ежа была нясмачная, і вучняў прымушалі яе даядаць.

У каментарыях да паста жанчыну падтрымалі іншыя бацькі. «Мой сын дома ўсеядны, можа з’есці ўсё, што заўгодна, — піша адна маці. — Але школьную ежу ён цярпець не можа. Я нават не ўяўляю, якой павінна быць ежа, каб ён ад яе адмовіўся».

@365bel Родители беларуских школьников жалуются на ужасное питание в учеждениях образования. Беларуска в Threads рассказала, что после указа Лукашенко разобраться с питанием, в школу ее дочери пришла проверка. Детям пообещали приготовить вкусные блюда и попросили все съесть, но в итоге дали невкусную еду и заставляли детей есть ее. В комментариях под постом женщину поддержали и другие родители: одна из матерей поделилась, что ее ребенок дома «всеяден» и доедает за всеми, а терпеть еду в школе не может. «Я даже не представляю, какой должна быть еда, чтобы он от нее в отказался». Еще один отец настаивает: нужно убрать из питания холодные каши, печень, лук в блюдах, тушеную капусту и другие продукты, которым не место в школьной столовой. #беларусь #школыбеларусь #школаглазамишкольника #гимназиябеларусь #школа ♬ original sound — 365bel

Што паказваюць рэгіянальныя газеты

На фоне ўсіх гэтых падзей рэгіянальныя дзяржаўныя выданні працягваюць публікаваць пазітыўныя матэрыялы пра школьнае харчаванне. У газеце «Слава працы» (Капыль) з’явіўся артыкул пад загалоўкам «Испытано на себе: пришелся ли по вкусу корреспонденту школьный обед».

Карэспандэнт не маргнуўшы вокам запэўніла, што дэгустацыя школьнага абеду «зламала ўсе стэрэатыпы»: салаты, боршч, гуляш і кампот аказаліся, паводле яе, смачнымі, свежымі і збалансаванымі. Аўтар зрабіла выснову, што школьныя стравы цяпер «на высокім узроўні» і што бацькі могуць быць спакойныя за здароўе сваіх дзяцей.

жанчына дэгустуе абед у школьнай сталовай
Карэспандэнт «Слава працы» дэгустуе школьны абед. Фота: «Слава працы»

У той час, калі рэгіянальныя выданні працягваюць паказваць ідэалізаваную карціну «смачных і карысных» школьных абедаў, праверкі ў школах і водгукі бацькоў сведчаць пра іншае: праблема больш сурё’зная. Кошт харчавання вырас, кантроль узмацніўся, але галоўнае пытанне застаецца адкрытым — ці палепшыцца ад гэтага якасць і смак школьнай ежы, якую штодня атрымліваюць дзеці?

Чытайце таксама: «Обос…ные коровы» вместо уроков — подростков и учителей отправили драить фермы

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: