цена сыра на ценнике и контрольных весах

У краме «Капеечка» пакупнік заўважыў, як пераважваюць сыр

17.01.2026 07:00 Сыр "Манарх". Скрыншот з відэа ў TikTok. Источник фото

Беларус падзяліўся ролікам, на якім паказаў, як у вядомай краме падманваюць пакупнікоў. Кантрольныя вагі паказалі зусім іншую суму прадукту.
Читайте BGmedia в:

Мінчанін размясціў відэа ў сацсетках, у якіх паказаў, як у вядомай краме «Капеечка» падманваюць пакупнікоў. Ён заўважыў, што набыты у краме сыр мае зусім іншую вагу — не тую, што пазначана на цэнніку.

Чытайце таксама: У «Белмаркеце» кошты жывуць сваім жыццём: пакупнік паказаў, як яго ледзь не падманулі

Сыр «Манарх», які набыў мужчына, каштаваў амаль 30 бел. руб. за кілаграм і амаль 10 — за кавалак.  Сума, заяўленая на цэнніку, налічвала 412 грамаў. Аднак, калі аўтар відэа ўзважыў сыр на кантрольных вагах, там сума была іншая — 369 грамаў, менш на 43 грама.

«Гэтыя грамы ідуць на карысць краме», — адзначае пакупнік.

Як адрэагавалі беларусы

У каментарах пад ролікам карыстальнікі сацсетак пагадзіліся з крытыкай аўтара роліка. Яны прывялі іншыя прыклады, калі ў «Капеечцы» завышалі суму тавару.

  • «Вы яшчэ каўбасу загадзя ўзважаную праверце, асабліва ў Капеечцы: тамака на кожную палку грам 60-70 дадаюць!».
масса и цена сыра
Сыр «Манарх». Скрыншот з відэа ў TikTok

Іншыя нават пажартавалі з самой сітуацыі.

  • «Сыр высах, пакуль дадому данеслі».
  • «Паходу аўтар відэа яго адкусіў».
  • «Высах пакуль ляжаў на прылаўку».
  • «Так напісана ж -45%».

Не першы выпадак скаргі на «Капеечку»

Беларусы неаднойчы скардзіліся на вядомую краму. Раней яны звярталі ўвагу на сапсаваныя прадукты, а таксама на іх павялічаную вагу на цэнніку.

Так жанчына, што жыве ў Маладзечне, паскардзілася на якасць набытага паўфабрыкату. Пасля ягонага прыгатавання вылілася вялікая колькасць тлушчу, а пасля награвання прадукт страціў вагу і моцна зменшыўся ў памеры.

Чытайце таксама: «Нічога не купілі»: беларуска распавяла, на што ў яе сышло 85 рублёў у краме

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: