Автолавка в деревне Загорское Молодечненского района. Фото: kraj.by

«Бабулькі хутка пачнуць біцца». Ва Уздзе людзі займаюць чаргу па прадукты аўталаўкi з 6-й раніцы

20.08.2026 13:31 Ілюстратыўнае фота. Источник фото

Гэта працягваецца ўжо каля трох гадоў. Пакупнікі ведаюць адно аднаго і кожны тыдзень фактычна спаборнічаюць за магчымасць апынуцца першымі.
Читайте BGmedia в:

Ва Уздзе кожны чацвер каля аўталаўкі Стаўбцоўскага мяса-кансервавага камбіната збіраецца чарга. Мясцовая жыхарка паказала, што некаторыя пакупнікі займаюць яе яшчэ каля 6 раніцы, хоць машына з прадукцыяй прыязджае толькі каля 10.30. Прычына такога ажыятажу простая: людзям падабаюцца якасць і цэны, але папулярных прадуктаў хапае далёка не ўсім.

Чытайце таксама: Жыхары Ельскага раёну незадаволеныя аўталаўкамі. Раёнка — незадаволеная людзьмі

Першыя пакупнікі могуць набіраць прадукты не толькі сабе, але і сваякам і знаёмым

@innatropick♬ оригінальний звук — 🎧𝔸ℝ𝕄𝕊𝕋ℝ𝕆ℕ𝔾 𝕄𝕌𝕊𝕀ℂ🎧

Паводле слоў аўтаркі відэа, падобная сітуацыя працягваецца ўжо каля трох гадоў. Пакупнікі ведаюць адно аднаго і кожны тыдзень фактычна спаборнічаюць за магчымасць апынуцца першымі.

«Бабулькі хутка пачнуць біцца, там усе адно аднаго ненавідзяць, бо першы забірае ўсё», — апісвае тое, што адбываецца, беларуска. Яна прапанавала камбінату альбо прывозіць больш прадукцыі, альбо ўсталяваць абмежаванне на колькасць тавару ў адны рукі.

У каментарах жанчына патлумачыла, што асабліва хутка разбіраюць асобныя пазіцыі, напрыклад ялавічныя шчокі і рэбры. Першыя пакупнікі могуць набіраць прадукты не толькі сабе, але і сваякам і знаёмым, таму тым, хто апынуўся трэцім ці чацвёртым у чарзе, ужо дастаецца далёка не ўсё.

Аўтарка расказвае, што яе бацькі таксама ўстаюць каля пяці раніцы, каб паспець заняць чаргу. Пры гэтым чакаць аўталаўку пенсіянерам даводзіцца некалькі гадзін незалежна ад надвор’я. Паводле яе слоў, праблема яшчэ і ў тым, што патрэбнай прадукцыі ў звычайных крамах Узды няма.

«Калі б часцей ездзілі, ніхто б не займаў чаргу а 6.00», — заўважыў адзін з карыстальнікаў TikTok. Іншыя прапанавалі адкрыць ва Уздзе пастаянную краму з прадукцыяй прадпрыемства або хаця б пастаўляць яе ў існуючыя гандлёвыя кропкі.

Чытайце таксама: «Пойдут жалобы, что я тоже хочу остановку около дома». История одной автолавки вызвала спор между беларуской и госСМИ

Да Стаўбцоўскага камбіната ў каментатараў прэтэнзій практычна няма

Пры гэтым да самога Стаўбцоўскага камбіната ў каментатараў прэтэнзій практычна няма. Наадварот, яго прадукцыю масава хваляць: «Вельмі якасная і смачная», «Стаўбцоўская прадукцыя ідзе на ўра», «Варта паспрабаваць адзін раз — і ўсё, вы прапалі».

Сітуацыю пракаментавалі і на самім мясакамбінаце. Там патлумачылі, што гаворка ідзе пра прадукцыю, якую фізічна немагчыма вырабляць у вялікіх аб’ёмах. Колькасць некаторых субпрадуктаў наўпрост залежыць ад аб’ёмаў перапрацоўкі жывёлы: з адной тушы можна атрымаць толькі абмежаваную колькасць тых жа шчок або рэбраў. У продаж іх стараюцца адпраўляць невялікімі партыямі, затое свежымі і па даступнай цане.

Атрымліваецца незвычайная сітуацыя: прадукцыя настолькі папулярная, што людзі гатовыя чакаць аўталаўку па чатыры гадзіны. Пры гэтым павялічыць аб’ёмы асобных тавараў прадпрыемства, паводле яго слоў, не можа. Таму жыхары прапануюць хаця б змяніць арганізацыю гандлю — часцей адпраўляць машыну ва Узду або абмежаваць колькасць дэфіцытных пазіцый у адны рукі.

Чытайце таксама: «Ничего толком купить нельзя». Жители деревни Загорское уже год не дают покоя чиновникам, требуя решить их проблемы

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: