Жыхары Пінскага раёна занепакоеныя паведамленнямі пра магчымую актывізацыю ваўкоў. Падставай для размоў стала відэа, знятае ў вёсцы Беразцы: на ім бачная «сцежка» з мноствам слядоў на снезе, якія, як мяркуецца, пакінулі драпежнікі. Саміх ваўкоў людзі пакуль не бачылі.
Чытайце таксама: У Лідскім раёне забілі рэдкага воўка з чорнай афарбоўкай. Што пра гэта кажуць эколагі
Аўтар роліка, мясцовы жыхар Улад Кулік, эмацыйна каментаваў убачанае, называючы колькасць звяроў вялікай і паказваючы «іх дарогу» праз заснежанае поле.
@belarus.now Жители белорусского Полесья обеспокоены нашествием волков #беларусьновости #новостибеларусь #беларусьсейчас #волкбеларусь #зимабеларусь #природабеларусь ♬ original sound — belarus.now
Нягледзячы на трывожныя размовы, выпадкаў нападу ваўкоў на людзей у гэтым годзе не зафіксавана. Спецыялісты адзначаюць, што здаровыя жывёлы звычайна пазбягаюць кантакту з чалавекам. Аднак моцныя маразы і глыбокі снег могуць прымушаць драпежнікаў падыходзіць бліжэй да населеных пунктаў у пошуках ежы.
Калі на Піншчыне ваўкі праяўлялі агрэсію
«Медыя-Палессе» звярнулася да архіўных паведамленняў і знайшло інфармацыю, што апошнія выпадкі агрэсіі ваўкоў супраць людзей на Піншчыне былі зафіксаваныя вясной 2021 года.
5 красавіка ў вёсцы Ласіцк воўк пакусаў трох чалавек і некалькі хатніх жывёл. На наступны дзень звера застрэліў егерь мясцовай структуры БТПР. У канцы красавіка таго ж года ў лесе каля вёскі Боркі воўк выйшаў да леснікоў, паводзіў сябе агрэсіўна — скаліўся і рыкаў. У абодвух выпадках жывёлы былі хворыя на шаленства.
Дазвол на паляванне на ваўкоў у Беларусі
У Беларусі паляванне на ваўкоў дазволена цягам усяго года. На практыцы гэта азначае, што від лічыцца непажаданым. Дапускаецца здабыча жывёл любога полу і ўзросту рознымі спосабамі — з засады, з падыходу, з пад’езда, заганным спосабам, у тым ліку з выкарыстаннем паляўнічых сабак і ловчых птушак. Паляўнічыя гаспадаркі арганізуюць спецыяльныя туры на ваўка.

Разам з тым у Нацыянальным парку «Белавежская пушча» з 9 снежня 2024 года да 1 студзеня 2027 года дзейнічае мараторый на адстрэл ваўкоў.
Роль ваўкоў у экасістэме
У каментары BGmedia эколагі звярталі ўвагу на тое, што воўк адыгрывае важную ролю ў экасістэме, як натуральны рэгулятар колькасці капытных. Паводле афіцыйных дадзеных, папуляцыя аленяў у Беларусі ў апошнія гады істотна вырасла. Іх стала настолькі шмат, што жывёлы ўсё часцей выходзяць да населеных пунктаў і пашкоджваюць сельскагаспадарчыя культуры — у тым ліку пасевы бульбы і іншай гародніны. Павялічылася і колькасць касуляў.
Рост колькасці капытных ужо прыводзіць да канфліктаў з чалавекам і шкоды для аграрыяў. У такой сітуацыі прысутнасць натуральных драпежнікаў, у тым ліку ваўкоў, дапамагае стрымліваць празмерны рост папуляцый і падтрымліваць прыродны баланс. Таму з’яўленне ваўчыных слядоў каля вёсак — гэта не толькі падстава для трывогі, але і сведчанне таго, што экасістэма спрабуе самарэгулявацца.
Чытайце таксама: Другі выпадак адстрэлу чорнага ваўка: эколаг тлумачыць, што не так з паляўнічай палітыкай у Беларусі
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: