Пятрусь Броўка і зумеры

«Пятрусь Броўка піша лоўка!» Верш класіка раптоўна стаў хітом у зумераў

16.09.2025 06:17 Зумеры нечакана адкрылі Броўку. Источник фото

Класіка гучыць па-новаму: верш Броўкі «Надыход восені» лёг на мелодыю Сафіі Ратару — і маладыя беларусы заспявалі яго.
Читайте BGmedia в:

Пятрусь Броўка яшчэ ў 30-х гадах мінулага стагоддзя напісаў верш «Надыход восені». Пакаленні беларусаў вучылі яго на памяць. Але ў 2025 годзе маладыя беларусы адкрылі, што гэты верш можна (і трэба) спяваць на матыў вядомай песні Сафіі Ратару. Памятаеце? «Вот и лето прошло, словно и не бывало, на пригреве тепло, только этого мало».

Аказалася, што вядомы верш класіка паэзіі «Надыход восені» вельмі добра кладзецца на мелодыю папулярнай некалі песні ў выкананні Ратару, якая гадоў 30 таму гучала з «кожнага прасу».

Дарэчы, словы да песні напісаў расейскі паэт Арсеній Таркоўскі у 1967 годзе, значна пазней, чым Пятрусь Броўка.

Маладыя беларусы здзівіліся такому факту і выказалі меркаванне, што, можа быць, Таркоўскі «скраў» верш у нашага Броўкі.

«Вось і лета сышло, адспявалі калоссі, цяжка нам заўважаць, як з“яўляецца восень», — памятаеце? Цяпер гэта хіт, які яшчэ можна спяваць.

Каментатары не хаваюць свайго захаплення:

  • «Як той казаў — Пятрусь Броўка піша лоўка!»
  • «Рэальна выдатна кладзецца!»
  • «Глядзела без гука, але так і праспявала, з гэтай музыкай. Культурны код, ага. Дзякуй!»
  • «Дзе вы былі на мінулым тыдні, калі мы гэты верш вучылі да страты прытомнасці?»
  • «Шыкоўна атрымалася!»
  • «Прыпеў: «Толькi, толькi, толькi, толькi гэтага мала».
  • «Спявала разам з вамі!»
  • «Мы з сынам даўно вучылі на памяць гэты верш. Ён цёплы, спакойны як сама восень. І акурат без музыкі ўспрымаецца найлепш для мяне».
  • «Праспявала некалькі разоў».
  • «Вось гэта караоке!»

Чытаць таксама: «Біў маскалёў», «быў боствам для народа». Як найславуцейшы выхадзец з Берасцейшчыны (не) стаў дыктатарам

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: