Беларускай мовы няма ні на прыпынках, ні ў аўтобусах
У Клімавічах беларуская мова фактычна адсутнічае ў грамадскім транспарце і яго інфраструктуры.
Чытайце таксама: Праўладны блогер заявіў, што дыскрымінацыі беларускай мовы няма — у TikTok яму запярэчылі
Пра гэта стала вядома з адказу Клімавіцкага філіяла аўтапарка №9 ААТ «Магілёўаблаўтатранс» на зварот юрыста і праваабаронцы Ігара Случака. Адказ прадпрыемства апублікаваны ў Telegram.

У аўтапарку па пунктах пералічылі, на якой мове падаецца інфармацыя для пасажыраў. Ва ўсіх выпадках указваецца руская.
Шыльды з назвамі прыпынкаў на тэрыторыі раёна выкананыя па-руску. Расклад руху грамадскага транспарту, размешчаны на прыпынках, таксама зроблены на рускай мове.
Па-расейску адбываецца і інфармаванне пасажыраў у грамадскім транспарце. Аб’явы на прыпынках і іншая тэкставая інфармацыя для пасажыраў таксама выкананыя на рускай.
Такім чынам, у пералічаных прадпрыемствам відах інфармацыі беларуская мова ўвогуле не выкарыстоўваецца.
Што прапаганда расказвае пра беларускую мову
Сітуацыя выглядае асабліва паказальна на фоне дзяржаўнай рыторыкі пра абарону беларускай мовы і гісторыі.
Напярэдадні Дня народнага адзінства дзяржаўныя медыя традыцыйна звяртаюцца да тэмы становішча беларускай мовы ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, калі яна, паводле афіцыйнай версіі, зазнавала абмежаванні.
У саміх Клімавічах беларуская мова сёння не выкарыстоўваецца нават у базавай інфармацыі, якой штодня карыстаюцца пасажыры грамадскага транспарту.
Чытайце таксама: Прапагандыст узгадаў забарону беларускай мовы. Але толькі з боку палякаў
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: